Мінск упершыню ўвайшоў у дваццатку самых спартыўных гарадоў свету
Мінск упершыню ўвайшоў у дваццатку самых спартыўных гарадоў свету. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага Алімпійскага камітэта Беларусі. Новы рэйтынг інфармацыйнага агенцтва Sportcal быў апублікаваны днямі. У ім улічваюцца дадзеныя пра 610 гарадоў свету, якія калі-небудзь прымалі ці плануюць прымаць у будучыні спартыўныя мерапрыемствы па 75 відах спорту. Адзначаецца, што хуткаму росту беларускай сталіцы ў рэйтынгу (ён падняўся на 32 пазіцыі да 19-га месца) паспрыяла правядзенне Генасамблеі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў і абранне Мінска месцам правядзення Еўрагульняў-2019.
Статус самага спартыўнага горада свету ўжо 5 гадоў запар захоўвае Лондан.