Мінскае "Дынама" на выездзе выйграла ў "Авангарда" з лікам 2:1

Мінскае "Дынама" на выездзе выйграла ў "Авангарда" з лікам 2:1

Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у омскага "Авангарда" з лікам 2:1. Матч праходзіў у Балашысе. Першая шайба ў браму "зуброў" прыляцела на пятай хвіліне, але праз 10 хвілін "Дынама" зраўняла лік. Абедзьве шайбы забіў фінскі форвард Тээму Пулкінен. Адзначыўся ў матчы і шведскі брамнік Юнас Энрот, які гуляе за "дынамаўцаў", адбіўшы 42 з 43-х кідкоў.

Папярэдні матч з Авангардам, які сабраў паўнюткую "Мінск-Арэну", "Дынама" саступіла. Дарэчы, у межах чэмпіянатаў КХЛ дынамаўцы і "Авангард" сустракаліся 26 разоў, толькі ў 11 сустрэчах перамагла беларуская каманда. 

Сённяшняя перамога дазволіла "зубрам" падняцца з апошняга на 10-е месца Заходняй канферэнцыі. Наступны матч "дынамаўцы" правядуць дома з "Адміралам". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі