Мінскае "Дынама" пацярпела сёмае запар паражэнне ў КХЛ

Мінскае "Дынама" пацярпела сёмае запар паражэнне ў КХЛ

17 снежня хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі ў чарговым матчы чэмпіянату КХЛ "Лакаматыву" з Яраслаўля — 2:3 (0:1, 0:1, 2:0, 0:1). На "Мінск-Арэне" прысутнічала больш за 8,5 тысячы балельшчыкаў. У "Дынама" найгоршая абарона ў лізе, было нямала памылак абаронцаў і ў гэтым паядынку. Беларуская каманда безнадзейна прайгравала 0:2, калі на 54-й і 56-й хвілінах закінулі шайбы Андрэй Касціцын і Аляксандр Кітараў — 2:2!

Здавалася, што псіхалагічная перавага будзе ў гаспадароў пляцоўкі і дапаможа ім атрымаць так жаданую перамогу. Аднак авертайм выйгралі госці.

Для мінскага "Дынама" гэта сёмае паражэнне запар. Апошнюю перамогу "Дынама" атрымала 23 лістапада ў гасцях над "Авангардам" (2:1). Пасля былі толькі няўдачы, прычым чатары паражэнні атрыманыя на "Мінск-Арэне". Агульны лік закінутых і прапушчаных шайбаў у гэтай сумнай серыі 14:30.

Ужо ў сераду, 18 снежня, "Дынама" прымае "Сочы", пачатак а 19-й гадзіне.

Мінскае "Дынама" пацярпела сёмае запар паражэнне ў КХЛ
twitter.com/hcdinamoby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі