Мінскае “Дынама” падзяліла ачкі з “Іслаччу”

Мінскае “Дынама” падзяліла ачкі з “Іслаччу”

Мінскае “Дынама” падзяліла ачкі з “Іслаччу” ў матчы 24 тура чэмпіянату Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі. Гульня адбылася 6 кастрычніка на сталічным стадыёне ФК “Мінск” і скончылася з лікам 1:1. У выніку дынамаўцы яшчэ болей адсталі ад тройкі лідараў турнірнай табліцы —  цяпер яны на 4-м месцы і маюць 45 ачкоў, а барысаўскі БАТЭ, які на 3-м месцы, мае 56 ачкоў.

Сёння таксама гуляюць “Энергетык-БДУ” і “Віцебск”, “Гомель” і “Дняпро”. У матчы “Тарпеда” (Мінск) —  “Славія” будзе залічаны тэхнічны вынік —  0:3.

Ранейшыя матчы 24 тура прайшлі з такімі вынікамі: “Гарадзея” і “Мінск” —  1:2, “Нёман” —  “Дынама” (Брэст) — 0:1, “Шахцёр” —  “Тарпеда-БелАЗ” — 3:0, “Слуцк” —  БАТЭ —  0:3.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі