Мінскае "Дынама" прайграла "Аўтамабілісту" ў авертайме — 5:6

Мінскае "Дынама" прайграла "Аўтамабілісту" ў авертайме — 5:6

Хакеісты мінскага "Дынама" ў матчы з екацярынбургскім "Аўтамабілістам" адчайна змагаліся, аднак усё адно прайгралі. 

У асноўны час гульні 30 студзеня вызначыць пераможцу не змаглі. А ў авертайме хакеісты "Аўтамабіліста" ўсё ж былі больш моцнымі — 6:5 (1:0, 2:2, 2:3) на іх карысць. 

У "зуброў" дублем адзначыўся Міхаіл Стэфановіч (51, 57). Таксама шайбы ў "дынамаўцаў" забілі Яўген Кавыршын (27), Аляксандр Паўловіч (29), Андрэй Касціцын (43).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі