Мінскае "Дынама" прайграла "Барысу" з Астаны 1:2
18 верасня мінскае “Дынама” гуляла апошні матч першай серыі хатніх гульняў другога сезона Кантынентальнай хакейнай лігі. Сустрэча з клубам “Барыс” з Астаны скончылася з лікам 1:2 не на карысць дынамаўцаў. Шайбамі адзначыліся: у гаспадароў — Зміцер Мялешка (42:51); у гасцёў — Максім Спірыдонаў (21:22) і Кевін Далман (54:56).
Агенцтва БелаПАН нагадвае, што 14 верасня "Дынама" выйграла ў "Салавата Юлаева" з Уфы — 3:2 (па булітах). А 16 верасня мінскі клуб нанес паразу омскаму "Авангарду" з лікам 2:1.
Пасля чатырох матчаў на рахунку дынамаўцаў адна перамога ў асноўны час, адна па булітах і дзве паразы ў асноўны час, шэсць закінутых і сем прапушчаных шайбаў. У дывізіёне Баброва дынамаўцы з пяццю ачкамі займаюць пятае месца сярод шасці каманд, у Заходняй канферэнцыі — восьмае сярод 12, у агульнай табліцы — 14-е сярод 24 каманд.