Мінскае “Дынама”, “Шахцёр” і “Віцебск” стартуюць у Лізе Еўропы
Тры беларускія футбольныя клубы сёння стартуюць у Лізе Еўропы УЕФА. Яны правядуць паядынкі ў першым кваліфікацыйным раундзе турніру.
Мінскае “Дынама” ў гасцях згуляе з латвійская “Ліепаей” — матч пачнецца ў 20:00 на стадыёне “Даўгава Ліепая”. Букмекеры лічаць беларусаў фаварытамі і даюць ім большыя шансы на выхад у другі раунд кваліфікацыі: “Дынама” даюць каэфіцыент 1,21, а “Ліепае” — 4,00.
Салігорскі “Шахцёр” прыме ў сябе “Хіберніанс” з Мальты — гульня пачнецца ў 20:00 на стадыёне “Будаўнік”. Гарнякам таксама прагназуюць выхад у другое кола з каэфіцыентам 1,20, а мальтыйцам даюць каэфіцыент 4,05.
“Віцебск” едзе ў Фінляндыю да КуПСа — пачатак матчу ў 19:00, ён пройдзе на стадыёне “Кескускенця” ў Куопіа. Фінам даюць большыя шансы на пераадоленне першага раунда кваліфікацыі — 1,58, а на “Віцебск” ставяць з каэфіцыентам 2,23.