Мінскае “Дынама” сёння можа пазбавіцца шанцаў на выхад у плэй-оф КХЛ
22 студзеня мінскае “Дынама” можа канчаткова пазбавіцца шанцаў на выхад у плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі. На “Мінск-Арэне” ў 19:30 "зубры" прымаюць “Адмірал” з Уладзівастока. Для таго, каб захаваць шанцы на накаўт-раўнд, “Дынама” трэба перамагаць у асноўны час. Толькі ў такім выпадку ў беларускага клуба застануцца хоць і чыста тэарэтычныя, але шанцы.
Нагадаем, на цяперашні момант мінскае “Дынама” займае 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі, адстаючы ад 8-га месца і, адпаведна, зоны плэй-оф на 11 ачкоў. Каб трапіць у плэй-оф, “зубрам”, як мінімум, трэба перамагаць у асноўны час ва ўсіх 4 сустрэчах, што засталіся ў межах рэгулярнага чэмпіянату. Далей сітуацыя будзе залежыць ад “Спартака”, маскоўскага “Дынама” і “Северсталі”. Турнірную табліцу КХЛ можна паглядзець тут.