Мінскае "Дынама" ў гасцях перамагло па булітах "Северсталь"

Мінскае "Дынама" перарвала серыю паражэнняў у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. У нядзелю дынамаўцы выйгралі па булітах у Чарапаўцы ў мясцовай "Северсталі" — 3:2 (1:1, 0:1, 1:0; 0:0; буліты — 2:1).
Адзначым, што дзве шайбы ў асноўны час ў мінчукоў закінуў Джэф Плат (прычым апошнюю на 60-й хвіліне, у большасці), а абодва буліты рэалізаваў Алег Антоненка.

Наступны матч мінскае "Дынама" праводзіць 26 студзеня ў Мыцішчах з мясцовым "Атлантам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі