Мінскае "Дынама" выйгравала ў "Адмірала" 2:0, а прайграла 2:3

Мінскае "Дынама" выйгравала ў "Адмірала" 2:0, а прайграла 2:3

Мінскае "Дынама" прайграла "Адміралу" з Уладзівастока ў чэмпіянаце КХЛ — 2:3 (2:0, 0:2, 0:0, 0:1). У першым перыядзе дынамаўцы мелі вялікую перавагу і закінулі дзве шайбы, вызначыліся Андрэй Касціцын і Шэйн Прынс (8-я і 19-я хвіліны). Аднак у другім перыядзе госці "прачнуліся", і "Дынама" давялося нялёгка. "Адмірал" зраўняў лік — 2:2. У трэцім перыядзе была роўная гульня, кожная з каманд была блізкая, каб закінуць рашаючую шайбу.

Лёс паядынка вырашыўся ў авертайме. Быў выдалены Андрэй Касціцын і госці ў фармаце 4 на 3 здолелі даціснуць мінчукоў.

29 лістапада мінскае "Дынама" згуляе ў гасцях з "Лакаматывам" з Яраслаўля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Мінскае "Дынама" выйгравала ў "Адмірала" 2:0, а прайграла 2:3
@hcdinamoby

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі