Мінскае "Дынама" згуляе ў Лізе Еўропы з балгарскім "Чэрна мора"

У швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне першага і другога адборачных раўндаў футбольнай Лігі Еўропы.

У другім туры мінскае "Дынама" трапіла на клуб "Чэрна мора" з балгарскай Варны.

У першым туры Беларусь прадстаўляюць два клубы. Як паведамляла Еўрарадыё, салігорскі "Шахцёр" згуляе з паўночнаірланскім "Гленавонам", а "Тарпеда"-БелАЗ — з албанскім "Кукесі".

Матчы першага раўнда прызначаныя на 2 і 9 ліпеня. Гульні другога раўнда пройдуць 16 і 23 ліпеня.

Фота — dinamo-minsk.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі