Мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю з французскім "Генгамам"
Каманды сустракаліся ў матчы трэцяга раунда групавога этапа Лігі Еўропы.
23 кастрычніка на "Барысаў-Арэне" каманда Уладзіміра Жураўля згуляла ўнічыю з французскім "Генгамам" з лікам 0:0 і набрала сваё першае ачко ў групавым турніры еўракубкаў.
У другім матчы групы грэчаскі ПАОК саступіў дома італьянскай "Фіярэнціне" з лікам 0:1. Цяпер італьянцы маюць 9 ачкоў і ўзначальваюць групу, "Генгам" набраў 4 пункты і займае другую пазіцыю. На трэцяй ПАОК з трыя ачкамі. "Дынама" мае пакуль адно і замыкае табліцу. Чацвёрты тур пройдзе 6 лістапада. "Генгам" прыме "Дынама" ў сябе дома.