Мінскае "Юнацтва" на выездзе абыграла гродзенскі "Нёман" у чэмпіянаце краіны
Мінскі хакейны клуб "Юнацтва" атрымаў перамогу ў гасцях у гродзенскага "Нёмана" — 3:1 (1:0, 1:0, 1:1).
На 15-й хвіліне Казакевіч адкрыў лік, забіўшы шайбу ў браму гаспадароў. На 31-й Яфіменка павялічыў разрыў. Толькі на 58-й хвіліне хакеіст "Нёмана" Стэфановіч здолеў "размачыць" лік. Аднак на 60-й хвіліне Скачкоў канчаткова зацвердзіў перавагу сталічнай каманды ў матчы.
Гэтая пятая сустрэча камандаў у фінальнай серыі плэй-оф чэмпіянату краіны. Гульня ідзе да чатырох перамог. Дзякую сённяшняй вікторыі "Юнацтва" скараціла адставанне да ліку 2:3.