Мінскага рэстаратара затрымалі разам з сям'ёй
Мінскага рэстаратара Сяргея Міргародскага затрымалі разам з сям'ёй. Абодва яго рэстараны (рэстабар "Дом" і нэа-бістро "Умамі") знаходзяцца на вуліцы Рэвалюцыйнай, дзе мае офіс ГУБАЗіК.
Сілавікі сцвярджаюць, што 57-гадовы Міргародскі разам з 55-гадовай жонкай Алай і 24-гадовым сынам Серафімам удзельнічаў у "масавых беспарадках", за што ім можа пагражаць крымінальная адказнасць. Таксама іх зацікавілі фінансы бізнесмена, праводзіцца праверка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.