Мінская ДАІ тры дні будзе правяраць маршруткі і аўтобусы
Праверка ДАІ / t.me/gaiminsk
Тры дні, 26-28 чэрвеня, мінская ДАІ будзе ўзмоцнена правяраць маршруткі і аўтобусы, паведамляецца ў тг-канале службы.
Асаблівую ўвагу інспектары будуць надаваць хуткаснаму рэжыму, праезду транспарту на святлафоры, манеўраванню, а таксама карыстанню мабільнікамі падчас руху.
Пры выяўленых парушэннях ДАІ пагражае адміністрацыйнай адказнасцю не толькі кіроўцам пасажырскага транспарту, але і "службовым асобам, адказныхм за тэхнічны стан і эксплуатацыю транспарту".
Паводле інфармацыі ДАІ, за студзень-травень у сталіцы адбылося 16 ДТЗ з удзелам пасажырскага транспарту. Пры гэтым пацярпелі 19 чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.