Мінская пракуратура выявіла на інтэрнэт-аўкцыёне "экстрэмісцкія" выданні

Выданні былі прызнаныя ў Беларусі "экстрэмісцкімі" сёлета ў студзені / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Выданні былі прызнаныя ў Беларусі "экстрэмісцкімі" сёлета ў студзені / ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Беларускі інтэрнэт-сайт, які ладзіў кніжныя аўкцыёны, быў вымушаны выдаліць некалькі прапаноў. Гэта было патрабаванне пракуратуры. Гаворка пра кнігі Віктара Суворава "Тень победы" (прысвечаная асобе маршала Георгія Жукава) і Вадзіма Дзеружынскага "Забытая Беларусь". У гэтай кнізе, якая выйшла ў 2012 годзе, выкрываюцца шматлікія міфы і памылкі наконт беларускага мінулага, якія актыўна выкарыстоўваліся ў часы Расійскай імперыі і СССР. Абодва выданні ў Беларусі ў студзені гэтага года былі ўключаныя ў "рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў".

"Аднак 4 карыстальнікі анлайн-пляцоўкі прапаноўвалі іх да набыцця неабмежаванаму колу асоб", а "ўладальнік сайта не зрабіў захадаў, каб своечасова выдаліць такія прапановы", адзначылі ў пракуратуры. І запатрабавалі зрабіць захады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі