“Мінскэнерга” аднаўляе электразабеспячэнне ў 21 населеным пункце

“Мінскэнерга” аднаўляе электразабеспячэнне ў 21 населеным пункце

На тэрыторыі Мінскай вобласці працягваюць ліквідаваць наступствы непагадзі (моцныя дажджы і вецер з парывамі да 15 метраў за секунду), якая нарабіла бяды ўвечары 4 верасня. Як інфармуе прэс-служба “Мінскэнерга”, у ноч на 5 верасня ў Мінскім, Маладзечанскім, Барысаўскім і Слуцкім раёнах адбываліся аварыйныя адключэнні ліній электраперадачы. На 8-ю гадзіну раніцы без святла заставаўся яшчэ 21 населены пункт. Аднаўленчымі працамі займаліся 16 брыгад, 18 адзінак тэхнікі. У бліжэйшы час наступствы непагадзі будуць ліквідаваныя, абяцае прэс-служба прадпрыемства.

“Мінскэнерга” аднаўляе электразабеспячэнне ў 21 населеным пункце
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі