Мінскі гадзіннікавы завод цалкам прадалі швейцарскай фірме Franck Muller

ААТ "Мінскі гадзіннікавы завод" (Прамень), які належыць дзяржаве, цалкам прададзены швейцарскай кампаніі Franck Muller, паведамляе АФН. Інфармацыю аб продажы на гэтым тыдні кіраўніцтва прадпрыемства агучыла перад кіраўнічым звяном. Пры гэтым кіраўніцтва не ўдакладніла ніякіх дэталяў і падрабязнасцяў: калі здзейсненая ўгода, на якіх умовах і г.д. Калектыў абмяркоўвае верагоднасць будучых масавых звальненняў. Па чутках, звольняць усіх, старэйшых за 35 гадоў.

Меркаваныя ўмовы ўгоды былі публічна агучаныя ў кастрычніку 2009 года, калі Аляксандр Лукашэнка разам з прадстаўніком швейцарскай кампаніі наведаў завод. На працягу двух гадоў Franck Muller забяспечвае працай каля 700 чалавек і пастаўляе новае абсталяванне, інвестуючы ў прадпрыемства каля 10 млн долараў. У абмен інвестар прасіў ва ўласнасць 52% акцый будучага СП і ў давернае кіраванне 48% акцый дзяржавы, а таксама здачу яму ў арэнду ўсіх 52 тыс кв м плошчаў прадпрыемства з правам наступнага выкупу без правядзення конкурсу. Таксама планавалася права на выкуп на працягу 10 гадоў яшчэ 28% акцый заводу па фіксаваным кошце 30 рублёў за акцыю з давядзеннем долі Franck Muller у будучым СП да 80% акцый.

Аднак невядома, ці засталіся ў сіле гэтыя ўмовы пры цяперашнім продажы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі