Мінскі гарадскі суд сёння пачне разгляд справы трох супрацоўнікаў БНТУ

Мінскі гарадскі суд сёння пачне разгляд справы трох супрацоўнікаў БНТУ

18 студзеня Мінскі гарадскі суд пачне разгляд справы трох супрацоўнікаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту. Іх абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

У 2008-2010 гадах у БНТУ быў створаны часовы навуковы калектыў, які выконваў работы па даследчыцкай дзяржпраграме "Металургія". Згаданыя асобы ім кіравалі, незаконна выкарысталі бюджэтныя сродкі на суму больш за 170 млн рублёў, парушылі выключнае права ВНУ на вынікі навукова-даследчых работ. Абвінавачаныя неаднаразова фальсіфікавалі справаздачныя матэрыялы, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі