Мінскі падлетак трапіў у рэанімацыю, калі на яго зваліўся сук дрэва
Мінскага падлетка пакалечыў сук дрэва / t.me/skgovby
Прагулка з сабакам нечакана абярнулася трагедыяй для сталічнага падлетка, паведамляе Следчы камітэт.
15-гадовы мінчук 3 студзеня ўдзень выйшаў выгуляць сабаку. Падлетак накіраваўся ў лес каля завулка Балотнікава. Праз непрацяглы час сабака адзін вярнуўся дадому. Маці затэлефанавала сыну, але той не адказваў.
Праз неёуі час мінакі знайшлі яго: падлетак ляжаў на зямлі пад суком дрэва. На выклік прыехала брыгада хуткай дапамогі.
Хлопчыка даставілі ў рэанімацыю з сур'ёзнымі траўмамі галавы.
Следчы камітэт вядзе праверку здарэння. Адна з версій: прыычна здарэння — непагадзь.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.