Мінскі таксіст вырошчваў дома ў палатцы марыхуану. Відэа

У Маскоўскім раёне Мінска супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі выявілі мужчыну, які ў двухпакаёвай кватэры вырошчваў марыхуану.

Як паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі, 45-гадовы сталічны таксіст зрабіў наркаплантацыю ў сваёй кватэры. У адным з пакояў ён паставіў адмысловую палатку, абсталяванне, лямпы, градуснікі. Усё гэта, як і насенне ён набыў у інтэрнэце.

Падчас агляду жылля аператыўнікі знайшлі і канфіскавалі шэсць кустоў марыхуаны, якія раслі, яшчэ частка "прадукту" сушылася на прываконні.

Паведамляецца, што наркотык спажываў і сам таксіст, і яго знаёмцы. Раней мужчыну ўжо прыцягвалі да крымінальнай адказнасці за хуліганства.

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі