Мінскі заапарк збірае вялікія плюшавыя цацкі
Гуляць з мяккімі цацкамі любяць драпежнікі
Мінскі заапарк звярнуўся да наведвальнікаў з прапановай — прынесці непатрэбныя мяккія цацкі (памерам ад 50 см). У паведамленні, апублікаваным у сацсетках, гаворыцца, што цацкі патрэбныя "для ўзбагачэння асяроддзя каціных".
Агенцтва "Мінск-Навіны" высветліла, што плюшавых звяроў любяць сервалы і ацэлоты, гуляюць з імі "у паляванне". Да некаторых нават прывязваюцца, тады імкнуцца не перашчыраваць з сілай размаху і ўкусу. Былі нават выпадкі, калі пры пераездзе драпежніка ў іншы заапарк яго плюшавага сябра адпраўлялі разам з ім. Хоць часцей цацкі ірвуць. Таму заапарк і абвясціў новы збор. Прымаюць плюшавых звяроў штодня з 9:00 да 19:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.