Мінскія ДАІшнікі ў строях казачных герояў просяць кіроўцаў спяваць
Напярэдадні Калядаў ля Галоўнай ёлкі краіны на Кастрычніцкай плошчы Мінска супрацоўнікі ДАІ дзяжурылі, пераапрануўшыся ў казачных герояў.
Яны вырашылі такім чынам засяродзіць увагу аўтамабілістаў, каб тыя былі яшчэ больш уважлівымі на дарозе.
Аўтаінспектары кожнаму з кіроўцаў, якія спыняліся, уручалі флікеры як напамін аб тым, што гэты святлоадбівальны элемент можа выратаваць жыццё. Замест штрафу за парушэнне, калі яно было, кіроўцам давялося адкуплівацца.
Прычым, не грошамі, а песнямі і танцамі. Як гавораць супрацоўнікі ДАІ, ніколі яшчэ вакол іх не збіралася столькі дзятвы і аматараў павесяліцца, як на гэты раз. Жарты жартамі, а акцыя мае прафілактычную задуму.
Аўтаінспектары гавораць, што менавіта ў такой, здавалася б, несур'ёзнай форме кіроўцы ўспрымаюць просьбы і павучанні лепш.
Першы канал