Мінскія дынамаўцы выбылі з Лігі канферэнцый
Мінскія дынамаўцы прайгралі ў Баку / dinamo-minsk.by
Мінскае "Дынама" выбыла ўжо ў 1-м раўндзе футбольнай Лігі канферэнцый. У чацвер у Баку дынамаўцы прайгралі баснійскаму "Жалезнічару" — 1:2. На 44-й Аляксандр Сачыўка зрэзаў мяч ва ўласную браму. На 63-й Павел Сядзько з пенальці зраўняў лік. Усё вырашыў удар Сулеймана Крпіча на 78-й хвіліне.
Першы матч скончыўся ўнічыю 2:2.
У наступным раўндзе "Жалезнічар" згуляе з азербайджанскім "Нефтчы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.