Мінскія кандытары здолелі выпечы “Эйфелеву вежу”

У Мінску прайшоў конкурс пекараў, паведамляе БЕЛТА. Перамагла ў ім супрацоўніца сталічнага хлебазавода №1 Вольга Паўлючэнка. Яна здолела здзівіць і ўразіць журы сваім кандытарскім творам пад назвай “Эйфелева вежа”. Удзел у прафесійным спаборніцтве бралі найлепшыя пекары гарадскіх хлебазаводаў. Кожны з іх выставіў на суд журы вясельны каравай і пірог з начыннем. На стварэнне гэтых кулінарных шэдэўраў майстры патрацілі па 5-6 дзён. А сёння яны спаборнічалі ў вырабе пірожных.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі