Мінскія "тэрарысты" рабілі сваімі рукамі светлашумавыя гранаты
Цяпер эксперты вывучаюць самаробныя выбуховыя прылады, знойдзеныя ў мінскай кватэры.
Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Па звестках праваахоўнікаў, у адной з мінскіх кватэр, якую здымалі два студэнты з Брэсцкай вобласці, выяўленыя прадметы, падобныя на самаробныя выбуховыя прылады.
Раней паведамлялася, што ў кватэры знайшлі сем выбуховых прыстасаванняў, прычым тры з іх былі наладаваныя металічнымі балтамі.
Як удакладняюць праваахоўнікі, інфармацыя пра тое, што прыстасаванняў было сем, моцна перабольшаная. "Гэта прылады, падобныя да міні-гранат. Як пазней высветлілася, адзін са студэнтаў займаецца страйкболам, у якім выкарыстоўваюцца светлашумавыя гранаты", — распавёў праваахоўнік. Адна такая граната каштуе 5-7 долараў. Таму студэнт вырашыў зрабіць такія прыстасаванні самастойна.
Дарэчы, абодвух студэнтаў адпусцілі пад падпіску аб яўцы. Канфіскаваныя прадметы адправілі экспертам, праверка працягваецца.
Фота — popgun.ru