Мінскія ўлады паказалі, якім будзе нацыянальны футбольны стадыён

Мінскія ўлады паказалі, якім будзе нацыянальны футбольны стадыён

Мінскія ўлады паказалі, якім будзе нацыянальны футбольны стадыён, які пабудуюць на скрыжаванні вуліцы Ванеева і Партызанскага праспекта. Фінансуюць праект кітайцы, яны ж будуць будаваць спартыўны аб'ект.

Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Мінгарвыканкама, трыбуны стадыёна змесцяць 33 тысячы заўзятараў. Трыбуны будуць двух'ярусныя, паміж імі размесціцца VIP-зона. Прадугледжана сістэма аўтаматычнага паліву і падагрэву футбольнага поля. Агульная плошча стадыёна — 48 тысяч квадратных метраў, вышыня — 38,6 метра.

У канцы красавіка мінскія ўлады паказалі, якім будзе басейн, які пабудуюць за кітайскія грошы. У архітэктурнай канцэпцыі і басейна, і стадыёна, "прасочваецца тэма сяброўства Беларусі і Кітая".

Будаўніцтва плануюць скончыць у 2023 годзе.

Мінскія ўлады паказалі, якім будзе нацыянальны футбольны стадыён
Праект стадыёна / @minskiygorispolkom
Мінскія ўлады паказалі, якім будзе нацыянальны футбольны стадыён
@minskiygorispolkom
Мінскія ўлады паказалі, якім будзе нацыянальны футбольны стадыён
@minskiygorispolkom

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі