Мінскую ліцэістку затрымалі за незаконны абарот псіхатропаў двойчы за год

Мінскую ліцэістку затрымалі за незаконны абарот псіхатропаў двойчы за год

Маскоўскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу на 17-гадовую мінчанку. Яе падазраюць у незаконным захоўванні псіхатропаў.

Здарэнне адбылося напрыканцы верасня. Мінскія міліцыянты падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў затрымалі навучэнку аднаго з прафесійных ліцэяў сталіцы. Следства выявіла, дзяўчына замовіла наркотыкі праз адзін з інтэрнэт-сайтаў. Пасля пацверджання аплаты яна атрымала на мабільнік эсэмэску, дзе было пазначана месца закладкі.

Цяпер следчыя і міліцыянты высвятляюць асобу прадаўца наркотыкаў.

Дзеянні самой ліцэсткі кваліфікаваныя як незаконны абарот псіхатропных рэчываў. Дарэчы, сёлета яе ўжо судзілі за аналагічнае злачынства: там ёй прысудзілі пазбаўленне волі з адтэрміноўкай выканання пакарання. Цяпер дзяўчыну ўзялі пад варту. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі