Мінспорту абавяжа ўсіх спартсменаў ведаць на памяць дзяржаўны гімн

Мінспорту абавяжа ўсіх спартсменаў ведаць на памяць дзяржаўны гімн

Беларускія спартсмены мусяць выступаць толькі пад дзяржаўным сцягам і ведаць на памяць тэкст дзяржаўнага гімна Беларусі. Так палічыла Мінспорту і вынесла на грамадзкае абмеркаванне, якое праходзіць да 11 ліпеня, праект зменаў у Працоўны кодэкс і закон "Аб фізычнай культуры і спорце".

Калі праект будзе ўхвалены, то спартсменаў і трэнераў таксама абавяжуць прымаць меры па прадухіленні незаконнага ўплыву на ўдзельнікаў і арганізатараў спаборніцтваў.

Да таго ж, установы павінны будуць атрымліваць акрэдытацыю на спартыўныя масавыя мерапрыемствы, дзейнасць спартовых школ і нават спартовых клубаў. Гэта значыць, каб адкрыць "трэнажорку" трэба будзе атрымліваць дазвол уладаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі