Мінтранс абверг планы па масавым звальненні чыгуначнікаў

Грузавы цягнік на БЧ / www.rw.by
Грузавы цягнік на БЧ / www.rw.by

Міністэрства транспарту абвяргае паведамленні пра запланаваныя масавыя скарачэнні на Беларускай чыгунцы. Чыноўнікі называюць іх інфармацыйнымі ўкідамі, якія "не адпавядаюць рэчаіснасці".

Напярэдадні суполка "Чыгуначнікі Беларусі" напісала пра план па скарачэнні васьмі тысяч работнікаў БЧ. Па іх звестках, план "даведзены" да чыгуначных функцыянераў "зверху", яго рэалізацыя пачнецца хуткім часам.

Па звестках суполкі, звальняць будуць чыгуначнікаў не толькі з так званых "спісаў з КДБ", але і іншых працаўнікоў — заўважаных у парушэнні дысцыпліны. Гэтая інфармацыя пацвярджаецца скарачэннем грузаперавозак па тэрыторыі Беларусі — праз уведзеныя Захадам санкцый Беларуская чыгунка нясе страты.

Мінтранс у адказ зазначае, што першараднай задачай Беларускай чыгункі з'яўляецца забеспячэнне патрэбаў грамадства і эканомікі ў перавозцы пасажыраў і грузаў, а таксама захаванне працоўнага калектыву. Між тым, у 2022 годзе розніца паміж прынятымі і звольненымі ў эканоміцы Беларусі перавысіла 74 тысячы чалавек. Годам таму назіралася аналагічная карціна. Гэта значыць, масавыя звальненні ў беларускай эканоміцы гэта звычайная рэч, проста яны адбываюцца незаўважна.

Минтранс опроверг готовящиеся массовые увольнения железнодорожников

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі