Мінулай ноччу быў пік метэорнага патоку Персеіды

Метэор праляцеў строга вертыкальна

Метэор праляцеў строга вертыкальна / facebook.com/Viktar.Malyshchyts

Мінулай ноччу быў пік метэорнага патоку Персеіды. Метэоры над Беларуссю трапілі на фота.

Як піша ў Facebook фатограф Віктар Малышчыц, неба ўжо так "засмеццілі штучнымі спадарожнікамі", што многія з іх прымаюць за "метэоры". Зрабіць фота сапраўднага метэора складана. Мінулай ноччу Малышчыцу гэта ўдалося.

"І ў мяне самога вельмі рэдка "падаючыя зоркі" трапляюць у кадр, — піша фатограф. — А каб гэта яшчэ здарылася падчас палярнага ззяння ў Беларусі... Метэор, праўда, зараза, праляцеў не прыгожай дыяганаллю, а строга вертыкальна...".

Мінулай ноччу быў пік метэорнага патоку Персеіды
facebook.com/Viktar.Malyshchyts

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі