Мінулай ноччу ў Гродне гарэла сінагога (фота, відэа)
На месца здарэння выязджалі сем пажарных разлікаў.
Як паведамляе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося на другім паверсе трохпавярховага будынка Вялікай харальнай сінагогі. Дым заўважыў нарад дэпартамента аховы і выклікаў выратавальнікаў.
100-гадовы будынак удалося выратаваць. Агонь пашкодзіў перакрыцце паміж другім і трэцім паверхамі. Пацярпелых людзей няма. Вартаўнік падчас здарэння знаходзіўся на першым паверсе.
Найбольш верагодная прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення (загаранне сажы ў коміне).
Фота — mchs.gov.by і Еўрарадыё