Мішэль Абама знялася для вокладкі часопіса Vogue (фота)

Мішэль Абама знялася для вокладкі часопіса Vogue (фота)

Першая ледзі ЗША Мішэль Абама знялася для вокладкі часопіса Vogue. Здымак з’явіўся на старонцы выдання ў Інстаграме і набраў ужо болей за 300 тысяч лайкаў.

Нумар часопісу з фота Мішэль Абама выйдзе ў снежні. Аўтар здымка — фатограф Эн Лейбавіц. Гэта стала трэцяй здымкай жонкі амерыканскага прэзідэнта для моднага выдання.

Раней карыстальнікі сацыяльных сетак заклікалі місіс Абама балатавацца ў прэзідэнты ў 2020 годзе і нават запусцілі хэштэг #Michelle2020 у яе падтрымку. Аднак першая ледзі Амерыкі заявіла, што не збіраецца займаць дзяржаўныя пасады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі