Мітрапаліт Кандрусевіч праехаў па Мінску на ровары
28 чэрвеня Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч правёў імшу ў Чырвоным касцёле. Яна стала пачаткам традыцыйнай роварнай пілігрымкі у Будслаў. Сёлета ў ёй бяруць удзел 35 раварыстаў, паведамляе сайт Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі.
Суправаджаць пілігрымаў у дарозе будзе вікарый парафіі святых Сымона і Алены ксёнзд Аўгуст Калясінскі. Ён жа будзе духоўным кіраўніком падарожжа.
Дарэчы, сам кіраўнік беларускіх католікаў таксама праехаў з імі на ровары — ад Чырвонага касцёла да парка Перамогі.