Мітрапаліт Павел усё ж прыме беларускае грамадзянства, але “ў свой час”

Мітрапаліт Павел усё ж прыме беларускае грамадзянства, але “ў свой час”

Патрыяршы экзарх Беларусі Павел усё ж будзе атрымліваць беларускае грамадзянства. Такую заяву ён зрабіў, адказваючы на пытанні карэспандэнта “Нашай Нівы” падчас наведвання мерапрыемства БРСМ “Аднаўляем святыні — ствараем будучыню”.

“Ёсць заканадаўства, і скокнуць праз плот нельга, парушыць закон нельга. Будзе час… Вы ведаеце, што ёсць пэўны перыяд, які трэба пражыць. Я пражыў тут амаль тры гады, гэта дастатковы час, каб прайсці першы этап. Сёння мы афармляем дакументы на наступны этап. Вось, від на жыхарства ў мяне ёсць, цяпер афармляецца на больш працяглы тэрмін. Потым будзем ставіць пытанне пра грамадзянства. Усяму свой час. Мяне ў гэтым плане супакойваюць словы Аляксандра Рыгоравіча, які кажа “уладыка, не спяшайцеся, прыйдзе час — усё будзе. Расія і Беларусь — дзве саюзныя дзяржавы, таму ніякіх праблем у вас не будзе. Жывіце, будзем жыць і працаваць — паглядзіце, калі сапраўды будзем працаваць, прыносіць карысць, усё прыйдзе з часам”, — сказаў мітрапаліт Павел і яшчэ раз дадаў, што “закон парушаць нельга”.

Нагадаем, што беларускі закон “Аб свабодзе сумлення ў рэлігійных арганізацыях” абавязвае Паўла мець беларускае грамадзянства, але ён яго яшчэ не атрымаў. 

Зусім нядаўна, на пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў 7 кастрычніка ён паведаміў Еўрарадыё, што беларускага пашпарта атрымліваць не будзе, бо яму дазволіў Аляксандр Лукашэнка.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі