Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з часовым павераным у справах ЗША ў Беларусі
1 лютага Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, павёў сустрэчу з намеснікам кіраўніка місіі амбасады ЗША ў Мінску, часовым павераным у справах ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Арменам Аруцюнянам.
Як паведамляе афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы, гэтая сустрэча мела характар знаёмства.
Мітрапаліт Веніямін заклікаў дыпламата вырашаць канфліктныя сітуацыі мірным шляхам. "У наш час так актуальна захаваць мір у Еўропе, аднавіць добрасуседскія адносіны", — заявіў ён.
Таксама гаворка ішла пра сітуацыю ў свеце, удзел БПЦ у падрыхтоўцы зменаў у Канстытуцыю Беларусі ды інш.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.