МНС падвяло вынікі непагадзі: 63 паваленыя дрэвы і 2 пашкоджаныя аўтамабілі
Моцны вецер (да 25 метраў за секунду) 12 сакавіка зрываў дахі з дамоў і валіў дрэвы, паведамляе прэс-служба МНС.
Паводле звестак ратавальнікаў, стыхія пашкодзіла дахі трох жылых дамоў у Беразіне Мінскай вобласці. Таксама зафіксаваныя 63 выпадкі падзення дрэваў: 24 — у Мінскай вобласці, 17 — у Брэсцкай, 12 — у Гродзенскай, 2 — у Віцебскай, 1 — у Гомельскай і 7 — у Мінску. Пры падзенні дрэваў былі пашкоджаныя два легкавыя аўтамабілія. Людзей, пацярпелых пры здарэннях, няма.
Як паведамлялася раней, моцны вецер пакідаў без электрычнасці больш за 1100 населеных пунктаў па ўсёй краіне.
Па прагнозах сіноптыкаў, моцны вецер магчымы сёння, а таксама ў суботу, 14 сакавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.