Моцны вецер у Кобрыне паваліў дрэва на чатыры аўтамабілі (фота)
Моцны вецер стаў прычынай надзвычайнага здарэння ў Кобрыне, паведамляе прэс-служба УУС Брэсцкага аблвыканкама.
У дзяжурную часць міліцыі звярнулася мясцовая жыхарка. Жанчына распавяла, што на машыны, прыпаркаваныя на аўтамабільнай стаянцы па вуліцы Першамайскай, звалілася трухлявае дрэва.
Выявілася, што паваліў яго моцны парыў ветру. Паваліўшыся, дрэва абрынула плот на чатыры аўтамабілі, якія атрымалі механічныя пашкоджанні.
Людзі пры інцыдэнце не пацярпелі.
brest.mvd.gov.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.