Мост абрынуўся ў Брэсцкай вобласці
Як выглядае пацярпеўшы ўчастак палатна / pixabay
Мост абрынуўся ў Брэсцкім раёне на 19-м кіламетры аўтадарогі Н-344, якая звязвае Камянец і Воўчын, распавялі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама. Інцыдэнт адбыўся недалёка ад вёскі Рудавец.
Праезд там цяпер немагчымы. Кіроўцам раяць аб'язджаць пашкоджаны ўчастак па дарозе Р-85, якая вядзе ад Слоніма да мяжы з Польшчай.
Год таму беларусы ўжо сачылі за тым, як з надыходам лета пачалі адзін за адным разбурацца масты. Аб прычынах і аб тым, што трэба рабіць, каб спыніць разбурэння, можна прачытаць у гэтым матэрыяле Еўрарадыё.
А пра тое, ці варта трывожыцца менчукам з-за стану сталічных мастоў, чытайце тут:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.