"Мсціўцы: Фінал" устанавіў новы сусветны рэкорд па зборах у першы ўік-энд

"Мсціўцы: Фінал" устанавіў новы сусветны рэкорд па зборах у першы ўік-энд

Фільм "Мсціўцы: Фінал" устанавіў новы сусветны рэкорд па зборах у першы ўік-энд. Гэтая сума складае 1 мільярд 200 мільёнаў долараў, інфармуе сайт bloomberg.com. Папярэдні рэкорд устанавіў фільм "Мсціўцы: Вайна бясконцасці". У першыя выходныя ён сабраў у сусветным пракаце $640 мільёнаў.

Прагназуецца, што агульныя зборы фільма "Мсціўцы: Фінал" могуць дасягнуць 2,5 млрд долараў. Дагэтуль у сусветным пракаце больш сабраў толькі "Аватар" у 2009-м — $2,788 млрд.

Прэм'ера ў Мінску адбылася мінулай ноччу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі