МУС анансавала публікацыю спісу грамадзян-экстрэмістаў
МУС будзе рэгулярна папаўняць гэты пералік / Ілюстрацыйнае фота
МУС рыхтуе да публікацыі спіс фізічных асоб, датычных да "экстрэмісцкай дзейнасці", паведамляе прэс-служба Міністэрства.
Спіс з'явіцца найбліжэйшым часам, у яго ўвойдуць грамадзяне Беларусі, замежнікі і асобы без грамадзянства, асуджаныя за экстрэмізм.
Звесткі пра экстрэмістаў будуць заставацца ў спісе пяць гадоў пасля таго, як яны адбудуць пакаранне і выплацяць судзімасць. На гэты час экстрэмістам забароняць праходзіць дзяржаўную і вайсковую службу, займацца педагагічнай, выдавецкай дзейнасцю і дзейнасцю, звязанай з легальным абаротам зброі і выбухоўкі.
Спіс будзе рэгулярна абнаўляцца.
У цяперашні час МУС рэгулярна папаўняе пералік "экстрэмісцкіх фарміраванняў". Як паведамляла Еўрарадыё, у пятніцу ў яго трапілі Telegram-канал "Ждановічы сёння " і Telegram-чат "Ждановичи 2020 — клуб любителей песен Цоя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.