У Беларусі штодня папаўняюць спіс "экстрэмісцкіх фарміраванняў"
У Беларусі штодня папаўняюць спіс "экстрэмісцкіх фарміраванняў". На гэты раз у яго трапілі Telegram-канал "Ждановічы сёння" і Telegram-чат "Ждановичи 2020 — клуб любителей песен Цоя". Адпаведнае рашэнне прыняло МУС.
На гэтым тыдні ў нашай краіне "экстрэмісцкімі фарміраваннямі" пачалі прызнаваць "групы грамадзян", якія маюць дачыненне да тых ці іншых тэлеграм-каналаў, чатаў. Напярэдадні ў спіс трапілі Telegram-канал "Кібер-партызаны" і чат "Кібер-злівы". Афіцыйна ён называецца "Пералік арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, а таксама пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці". Яго вядзеннем займаецца Міністэрства ўнутраных спраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.