МУС Беларусі дало заданне "вывучыць мову блогераў"

МУС Беларусі дало заданне "вывучыць мову блогераў"

МУС Беларусі дало заданне "вывучыць мову блогераў". І ў Магілёўскім інстытуце МУС пачалі працу над спецыяльным слоўнікам.

"Тое, што мы цяпер тут выконваем, гэта не проста напісанне слоўніка маладзёжнага слэнгу, гэта выкананне сур'ёзнага навуковага даследавання па заданні Міністэрства ўнутраных спраў", — кажа ў каментары тэлеканалу СТБ Сяргей Венедыктаў, начальнік кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Магілёўскага інстытута МУС.

Міліцыянеры за паўгода ўжо сабралі ў сваёй базе каля 200 слоў, а плануюць сабраць не менш за паўтысячы. Выданне слоўніка запланавана на 2022 год. Яго збіраюцца выкарыстоўваць сілавікі, каб "лепш разбірацца ў нефармальнай гаворцы моладзі, што дазволіць выключыць непаразуменні".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі