МУС паведаміла пра затрыманне сямейнай пары "за выраб порна"
Порнастудыю жыхары Баранавічаў арганізавалі ў сваёй кватэры / ілюстрацыйнае фота pixabay.com
У Брэсцкай вобласці міліцыя затрымала сямейную пару "за выраб і распаўсюд порна". Пра гэта расказалі ў прэс-службе МУС. Фігурантам справы 27 і 23 гады. Муж і жонка здымалі інтымныя відэаролікі і за грошы размяшчалі іх на тэматычных інтэрнэт-рэсурсах.
Студыю для здымак яны арганізавалі проста ў сваёй кватэры. Падчас ператрусу супрацоўнікі міліцыі выявілі адзенне, аксэсуары, рэквізіт, а таксама банкаўскія карты, на якія паступалі грошы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.