МУС просіць у Мінабароны 3725 вайскоўцаў — для "аховы дзяржаўных аб'ектаў"

МУС просіць у Мінабароны 3725 вайскоўцаў — для "аховы дзяржаўных аб'ектаў"

У тэлеграм-канале, які ўлады абвясцілі экстрэмісцкім, з'явіўся дакумент за подпісам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова. Каб не парушыць заканадаўства, мы не можам размясціць скан дакумента. 

Але вось галоўнае ў ім:

— Кубракоў просіць міністра абароны Віктара Хрэніна вылучыць для "аховы дзяржаўных аб'ектаў" 3725 вайскоўцаў Узброеных Сіл. Яны будуць дзейнічаць на тых жа ўмовах, што і вайскоўцы ўнутраных войскаў МУС.

— Больш за ўсё вайскоўцаў патрабуецца ў Мінск — 1360 у звычайны час, 2680 — у выпадку ўвядзення надзвычайнага становішча. На пасёлак Бараўляны і вёску Копішча Мінскага раёна, вядомыя сваімі апазіцыйнымі настроямі, просяць 50 вайскоўцаў — па столькі ж просяць, напрыклад, у Оршу, Барысаў, Слонім, Ліду, Салігорск.

— У дакуменце дапускаецца, што ў Беларусі будзе ўведзенае надзвычайнае становішча.

— Удзел вайскоўцаў, як гаворыцца, дапаможа сканцэнтраваць намаганні МУС на барацьбе з удзельнікамі "масавых беспарадкаў".

Выкарыстанне вайскоўцаў супраць пратэстоўцаў у Брэсце ў 2020-м прывяло да смерці Генадзя Шутава: яго застрэліў афіцэр Сілаў спецыяльных аперацый.

МУС просіць у Мінабароны 3725 вайскоўцаў — для "аховы дзяржаўных аб'ектаў"
Дакумент за подпісам міністра ўнутраных спраў / @By_Pol

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі