МУС Украіны пра інцыдэнт на "Еўрабачанні": хай ідыёт агаляе зад у камеры ў турме

МУС Украіны пра інцыдэнт на "Еўрабачанні": хай ідыёт агаляе зад у камеры ў турме

Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў пракаментаваў інцыдэнт, які здарыўся ў фінале “Еўрабачання” ў Кіеве. Падчас выступлення спявачкі Джамалы, леташняй пераможцы конкурсу, на сцэну выскачыў мужчына і публічна агаліў свой азадак перад шматлікімі фота- і відэакамерамі. Яго скандальны ўчынак трапіў у жывую трансляцыю.

Хулігана затрымалі. Ім аказаўся вядомы ва Украіне пранкер Васіль Сядзюк — ён ужо не ў першыню ўчыняе скандальныя выхадкі перад знакамітасцямі.

“У адказ на запыты адносна ідыёта, які агаліў свой зад перад 200 мільёнамі тэлегледачоў. Сядзюк — украінскі грамадзянін. Падчас выступлення нашай Джамалы, з яго словаў, ён вырашыў рэалізаваць сваё хобі, бо „неафіцыйна працуе які журналіст-правакатар“, — напісаў Авакаў у Фэйсбуку.

Быў затрыманы аховай конкурсу пры ўдзеле паліцыі — аказваў супраціў пры затрыманні. У парадку артыкулу 208 КПК Украіны затрыманы на 72 гадзіны да суду, які абярэ яму меру стрымання паводле артыкулу 296 ч.3 (хуліганства з абцяжарвальнымі наступствамі) — ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі.

А пакуль гэтая ганьба краіны зможа рэалізоўваць сваё „хобі“ у турэмнай камэры ізалятару часовага ўтрымання. Праўда, паказваць зад тамтэйшым насельнікам, атрымліваючы асалоду ад свайго „хобі“, я б яму не раіў...”.

Васіль Сядзюк раней чапляўся да сусветных зорак з правакацыямі і непрыстойнымі прапановамі. Яго выхадкі сталі галаўным болем для Мадонны, Брэды Піта, Леанарда дзі Капрыё, Уіла Сміта, Кім Кардаш’ян, прынца Уільяма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі