"Мутнаевока" стварыла альбом пра чалавечыя душы і запрашае на яго прэзентацыю

"Мутнаевока" стварыла альбом пра чалавечыя душы і запрашае на яго прэзентацыю

У беларускіх нашчадкаў Курта Кабэйна, гурта "Мутнаевока" напрыканцы сакавіка выйшаў новы альбом "Метро". А 24 траўня музыкі плануюць прэзентаваць яго на вялікім канцэрце ў рок-клубе TNT.


Музыкі кажуць, што 9 трэкаў кружэлкі  напісаныя ў розныя гады, але на адным дыханні. А "Метро" — гэта як метафара чалавечых душ.


"Песні маюць у асноўным характар асабістых перажыванняў аўтара, аднак гэтыя пачуцці знаёмыя кожнаму, хто шукаў, знаходзіў, расчароўваўся, марыў, кахаў, правяраў рэальнасць на наяўнасць рэальнасці і мужна выносіў удары лёсу", — распавядае Яўген Змушка.

Дарэчы, на альбом "Метро" музыкі збіралі грошы праз краўдфандынг. 


3 траўня лідар гурта Яўген Змушка завітае на Еўрарадыё і зладзіць невялікі акустычны канцэрт з новымі песнямі ў жывым эфіры. Не прапусціце!

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі