“Мутнаевока” і сарваныя галасы
Гурт “Мутнаевока” выступіў з аншлагам на сольным канцэрце ў мінскім клубе “Бруге”. Больш за дзве гадзіны музыкі распавядалі гісторыі, танцавалі і, вядома, спявалі песні самых розных часоў: ад першых трэкаў, якія прынеслі хлопцам папулярнасць, да новага сінгла “Лініі”, які выйшаў за тыдзень да выступу.
Проста пад сцэнай шалёна скакалі школьніцы, а падалей, на перыферыі, з пеннымі напоямі ў руках надрывалі галасы барадатыя рокеры, якія пазнаёміліся з альтэрнатыўнай сцэнай яшчэ да з’яўлення “Мутнагавока”.
Драйву і эмоцый было сапраўды шмат. Патанцаваць пад бадзёры рок-н-рол, а пасля пасумаваць пад лірічныя песні з розніцай у некалькі хвілін — хапіла ўсім. Як гэта было? Глядзіце фотарэпартаж Еўрарадыё: