Музей Вялікай Айчыннай вайны застанецца на старым месцы да траўня 2010 года

Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны пераедзе ў новы будынак у траўні 2010 года. Пра гэта намеснік міністра культуры Беларусі Віктар Кураш паведаміў агенцтву "Мінск-навіны". Музей пакіне будынак на праспекце Незалежнасці толькі пасля ўзвядзення новага комплексу на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Іерусалімскай. Гэта адбудзецца напярэдадні 65-годдзя Перамогі. Пастаянная экспазіцыя музея размесціцца ў новым будынку на плошчы амаль чатыры тысячы квадратных метраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі