Мужчына прыкідваўся манекенам, каб рабаваць варшаўскія крамы

Шопінг, фота ілюстрацыйнае

Шопінг, фота ілюстрацыйнае / pixabay

Мужчына прыкідваўся манекенам, каб рабаваць крамы ў гандлёвых цэнтрах Варшавы, расказвае ВВС. Пры гэтым ні пакупнікі, ні супрацоўнікі крамы не звярталі на яго ўвагі, таму што ён "зліваўся" з некалькімі іншымі манекенамі.

На фота паліцыі відаць, што 22-гадовы малады чалавек нерухома стаіць у вітрыне крамы з торбай у руцэ. Пасля закрыцця ён выправіўся абследаваць розныя аддзелы і спыніўся ля ювелірнага стэнда. Але ў выніку служба бяспекі крамы яго заўважыла. Паліцыянты затрымалі падазраванага ў гэтай хітрай афёры.

Яго абвінавачваюць таксама ў крадзяжы рэчаў з іншага гандлёвага цэнтра. Па версіі паліцэйскіх, той жа малады чалавек дапазна затрымаўся ў рэстаране гандлёвага цэнтра. А калі крамы зачыніліся, ён зайшоў у адзін з іх і... пераапрануўся: пакінуў сваю вопратку і ўзяў наўзамен камплект з вітрыны. Пасля гэтага хітрун вярнуўся ў рэстаран і зноў перакусіў.

У гэтым вартай экранізацыі справе ёсць і трэці эпізод. Мяркуецца, што той жа чалавек дачакаўся закрыцця крамы, а пасля забраў грошы з некалькіх касавых апаратаў.

Зараз вынаходліваму злодзею пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі